Афіша Мінск

У нядзелю 15 лютага У Нью‑Ёрку ў Беларускім музэі (адрэса: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y.) адбудзецца адкрыцьцё пэрсанальнай выставы Аляксея Марачкіна і сустрэча з самім мастаком. Пачатак а 12.30.

Аляксей Марачкін (Алесь Мара) — вольны мастак. Старшыня згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 г. у вёсцы Папоўшчына (Новая Слабада) на Магілёўшчыне. Жыве у Менску.

Працаваў школьным настаўнікам маляваньня і крэсьленьня ў вёсцы Рубель Столінскага раёна, горадзе Жодзіна, Менску. Выкладаў у БДТМІ, быў загадчыкам катэдры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтва. Дацэнт.

Працуе ў розных жанрах жывапісу, графіцы. Для творчасьці характэрныя асацыятыўна‑алегарычнае мысьленьне, асэнсаваньне беларускай гісторыі і традыцыі. Стварыў сэрыі жывапісных партрэтаў дзеячоў гісторыі і культуры Беларусі, «Маляваныя дываны», нізкі «Легенды і паданьні Беларусі», творы сацыяльна‑палітычнага гучаньня, натурморты, пэйзажы.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі, у Дырэкцыі выставаў Міністэрства культуры, музэях Віцебска, Магілёва, Горадні, Чэрыкава, у прыватных калекцыях у Беларусі і на замежжы.

Адзін з арганізатараў і першы кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў.

Запрашаем усіх на выставу.

Падзяліцца навіной:         
1 каментар падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Пампарампампам напiсаў(ла) Люты 11, 2009 у 15:34
Алесь Марачкін - старшыня суполкі "Пагоня", между протчым. І ўжо ніяк не старшыня ЗБС "Бацькаўшчына", якой кіруе зараз Алена Макоўская...

[Марачкін Аляксей — кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, Макоўская Алена — старшыня Рады.
Яшчэ заўвагі і прапановы? - вэб-рэдактар}
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).